Тэхналогія

 

 

 

На малюнку дзве аднолькавыя дэталі: першая адліта з ужываннем звычайнага пігменту, другая – з ужываннем эфектнага пігменту MERCK і IM3D тэхналогіі. 

 

Уласцівасці пігментаў дазваляюць атрымаць аб’ёмную выяву на плоскай або выгнутай дэталі таўшчынёй ад 1.5-2 мм. Выява ўнутры дэталі можа выглядаць выпуклай альбо ўвагнутай, ці як узор (камбінацыя розных плоскасцей, дуг або прамых ліній). Дызайн можа уключаць у сябе тэкст, узоры, лініі і г.д.

 

 

 

Лініі ў дызайне маюць акруглую форму, вострыя вуглы немагчымыя ў сілу спецыфікі тэхналогіі. Канчатковы выгляд IM3D дэталі залежыць ад патрэбнага колеру. Колькасць пігментаў абмежавана, таму некаторыя колеры ствараюцца шляхам змешвання пігментаў і фарбавальнікаў. Адзін і той жа дызайн можа выглядаць крыху па-рознаму ў кожным колеры. Мы можам узмацніць або аслабіць эфект і колераперадачу ў залежнасці ад пажадання кліента. 

 

 

 

Без дакладнай рэцэптуры, наяўнасці пігментаў і фарбавальнікаў, техналогіі і абсталявання падрабіць такую дэталь практычна немагчыма. Для распрацоўкі прадукту, калі ласка, прадастаўце нам колер, выяву, дызайн і укажыце якія ўчасікі павінны быць выпуклымі або вогнутымі.